歌詞
Цікавае пытанне
Дзе мая радзіма, дзе мая айчына
Хто мяне чакае, Сіндбада-пілігрыма?
У Ціхім акіяне плывуць мае далоні
На Марсе мае вочы, а вусны на балоце
У камароў у палоне
Зорачкі
Вось мае матулі, у залатых кашулях
Зорачкі
Бацька — Млечны шлях
Зорачкі
Вось мае матулі, у залатых кашулях
Зорачкі
Бацька — Млечны шлях
Танчуць мае ногі
На мяжы Алтая
А сэрца ў бавоўне, на галіне бярозы
Спіць-адпачывае
Зорачкі
Вось мае матулі, у залатых кашулях
Зорачкі
Бацька — Млечны шлях
Зорачкі
Вось мае матулі, у залатых кашулях
Зорачкі
Бацька — Млечны шлях
Кветка Мандрагора
Заспявала ўчора
Птушка Фенікс прылятае
Свае дзетак пазбірае
Святкуе народ
Хлопцы, дзеўкі ў карагод
Барані ты, Божа
Шалёнага Сярогу
Зорачкі
Вось мае матулі, у залатых кашулях
Зорачкі
Бацька — Млечны шлях
Зорачкі
Вось мае матулі, у залатых кашулях
Зорачкі
Бацька — Млечны шлях
Written by: Михалок С.В., Сергей Михалок