Songtexte
Калі самотны падаеш ад болю
І шэрым ранкам валішся без сіл
Не апускай халодныя далоні
Загляне сонца ў цёмныя часы
За паваротам цёмная дарога
За паваротам, замяце сляды
Не дазваляй каб вечная трывога
Ляжала камнем на тваёй душы
Калі на сэрцы вогнішча палае
І ледзяныя абуджаюць сны
Не забывай, што так заўжды бывае
Загляне сонца ў цёмныя часы
Не забывай, што так заўжды бывае
Загляне сонца ў цёмныя часы
Lyrics powered by www.musixmatch.com