Lyrics

Шчаслівы паўнатою сталай сілы. Спакойнае натхненне гоніць сон. Далёка ужо ад мяне калыска і магіла, І слабасць дзён вясны, і мудрасць зімніх дзён. Дні, як вякі, амаль не маюць меры, І сіла ў рукі просіцца мае. Пры новым дрэве я паклаў сякеру, Каб на світанні ў рукі ўзяць яе. Хай шлях даўгі ты не дасі мне, доля. Зрабіўшы ўсё і дзён спыніўшы бег, Спакойна потым лягу я, як поле, Пад чысты і халодны зімні снег. Дні, як вякі, не маюць, амаль не маюць меры, І сіла ў рукі просіцца мае. Пры новым дрэве я паклаў сякеру, Каб на світанні ў рукі ўзяць яе. Дні, як вякі, не маюць, амаль не маюць меры, І сіла ў рукі просіцца мае. Пры новым дрэве я паклаў сякеру, Каб на світанні ў рукі ўзяць яе.
Lyrics powered by www.musixmatch.com
instagramSharePathic_arrow_out