歌詞

Зноў святкаваў Івана Купала
Каля Беларускага вакзала
Вялікая Грузінская, Бутырскі вал
Папараці кветку ўначы шукаў
Дзе мая мама, дзе мая Зеля?
Быў Базыль, а стаў Ямелем
Блукаю па свеце, як сабака блахасты
А ў Менску чакае хворы тата
Белыя воблакi, чорны анёл
Старыя ворагi — цмок ды арол
Белыя воблакi, чорны анёл
Старыя ворагi — цмок ды арол
Раззлаваў хам шклоўскага пана
Радзіўся беларусам — стаў цыганам
Каціся па свеце на бусліку-ровары
Вясёлая батлейка, кажы містэрыю
Дзе мой Паўлiк? Дзе мая Вольга?
Гуляй, музыка, вандроўную польку
Стаптаў боцiкi, знасiў адзёжу
Вяртайся на Радзiму, злодзей Сярожа
Белыя воблакi, чорны анёл
Старыя ворагi — цмок ды арол
Белыя воблакi, чорны анёл
Старыя ворагi — цмок ды арол
Белыя воблакi, чорны анёл
Старыя ворагi — цмок ды арол
Белыя воблакi, чорны анёл
Старыя ворагi — цмок ды арол
Written by:
instagramSharePathic_arrow_out