歌詞

Так губляю вочы блакiтныя ў чырвоным
Застаючыся сам-насам сабе незнаемы
Не адчуваю час
Я гляджу ў люстэрка i мераю ў iм адлегласць
Да тваiх прывiдаў, маўклiва, дзiўных дагэтуль
Што разбуралi нас
Цiха лунае гук
Раю застацца тут
Дзе мы супраць усiх
Нерухома дэманы твае спяць у коме
Гэта наш амаль новы шанец
Дык прымай мае віншаваннi
Так блукаюць думкi адлiгаю крадучыся
Мы даўно ня тыя з табою
Кiм нас усе лiчаць
Зноў i таму, вiдаць
Я малюю зоркi бясконца на яе целе
І фатаграфую ў цемры здымнай кватэры
Каб сонца не спужаць
Цiха лунае гук
Раю застацца тут
Дзе мы супраць усiх
Нерухома дэманы твае спяць у коме
Гэта наш амаль новы шанец
Дык прымай мае віншаваннi
Written by: Nizkiz, Александр Ильин
instagramSharePathic_arrow_out