音樂影片

收錄於

積分

AUSFÜHRENDE KÜNSTLER:INNEN
Прадвесьнік
Künstler:in
Аляксандр Віслаўскі
Remix-Techniker:in
KOMPOSITION UND LIEDTEXT
Аляксандр Віслаўскі
Songwriter:in

歌詞

Цьвярдыня наша – Вечны Бог
Наш панцыр, наша зброя
Нас, як дзяцей Сваіх, бярог
Ад бед і моцы злое
Наш вораг ня сьпіць
Нам сьмерцю гразіць
Ён з мэтаю ліхой
Сьвет паланіў маной
На зло ён вельмі здатны
Змагацца з ім бясьсільны мы
Саб’е нас нечакана
Але яго зваліў Сьвяты,
З Нябёс у сьвет пасланы
Хто ж Ён той Змагар?
Магутны Ўладар
Збавіцель Хрыстос
Што нам сьвятло прынёс
Усё Ён пераможа
Калі моц дэманаў уся
Насупраць нас паўстала,
Ня здолее нас праглынуць
Зашкодзіць нам ні мала
Князь цемры раве
І страх нас бярэ
Ды знаем адно
Засуджаны даўно
Ўпадзе прад Божым Словам
Гасподне Слова безьліч год
Жыве і творыць цуды
Свае дары, Свой запавет
Хрыстос дае ўсім людзям
Калі ў нядобры час
І забяруць ад нас
Маёмасьць і сям’ю
Ім кары не мінуць
А нам Хрыстос даў Царства
Амэн
Written by: Аляксандр Віслаўскі
instagramSharePathic_arrow_out