積分
AUSFÜHRENDE KÜNSTLER:INNEN
Nevika
Künstler:in
KOMPOSITION UND LIEDTEXT
Волотович Виктория Антоновна
Songwriter:in
歌詞
Так прыемна бачыць цябе сёння ў гэтам месцы
Ты амаль мяне пазнала, быццам я – не я
Не знаходжу свае справы і не чую сэрца
Я цябе вітаю, вітаю, мая дэпрэсія
Што паведаміш мне сёння?
Можа нагадаеш, мне пра раны, што ніяк не загаіць
Толькі я цябе прашу, як бы дрэнна не было
Мне не дазваляй яму званіць
Меладычнай песняй свой настрой
Змяню з сумна на весела
Мне не трэба засынаць адной
Я ў абдымках дэпрэсіі
Яна абдымае моцна і ўтульна як ніхто
Чуеш, нават ён так не абдымаў
Я ляжу з гадзіну на падлозе і ніхто
Акрамя яе так і не запытаў
Як мае справы? Што будзе далей?
А як мае справы? А дзе мае справы?
Я ўжо дарослы чалавек, хтосьці скажа
Што патрэбна ўсё самой вырашыць
Рукі цягнуцца зрабіць дрэнна сабе
Але памятаю, абяцала маці не паліць
Ніхто не зможа за цябе зрабіць твой крок
Ніхто не пражыве твой боль ні на глыток
Меладычнай песняй свой настрой
Змяню з сумна на весела
Мне не трэба засынаць адной
Я ў абдымках дэпрэсіі
Яна абдымае моцна і ўтульна як ніхто
Чуеш, нават ён так не абдымаў
Я ляжу з гадзіну на падлозе і ніхто
Акрамя яе так і не запытаў
Як мае справы? Што будзе далей?
А як мае справы? А дзе мае справы?
Written by: Волотович Виктория Антоновна